www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Навіны

ПРАГРАМА РЭКАЛЕКЦЫЙ ВА УСЕЛЮБЕ НА 2021-2022 ГОД

Дата: 2021-11-14 16:56:41

Дарагія сябры! Запрашаем усіх на рэкалекцыі школы малітвы Natus Est у нашай парафіі, парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць).

Natus Est з лацінскага азначае “народжаны”. Галоўнай мэтай школы з'яўляецца супольнае ўзрастанне ў пазнанні Езуса Хрыста праз Марыю. Супольна разважаем над тэкстамі Святога Пісання, дзелімся духоўнымі думкамі, і ўсім тым, што набліжае нас да Хрыста. 

Рэкалекцыі разлічаны на ўсіх жадаючых. Тых, хто прагне рэальных пераменаў у сэрцы і жыцці праз сустрэчу с асобай Езуса Хрыста і Яго Маці.

 

ПРАГРАМА

2021

Лістапад 

12-14 Смартфон і твая душа

19-21 Жаночасць - Божы дызайн

Снежань 

10-12 Небяспека ідалапаклонства

17-19 Муж Божы (для мужчын)

2022

Студзень 

21-23 Як стаць разумным?

Люты 

11-13 Быць хрысціянінам на працоўным месцы

25-27 Звычайны бацька з незвычайнай верай (для мужчын)

Сакавік

4-6 Малітва - галоўная ўмова духоўных перамог 

18-20 Звычайная маці з незвычайнай верай (для жанчын) 

Красавік 

8-10 Хрысціянін, які вучыцца служыць

22-24 Мова: дабраслаўленне ці праклён? 

Май 

6-8 Вырашэнне канфліктаў (для сямей) 

20-22 Практычнае хрысціянства. Прынцыпы духоўнага ўзрастання 

Чэрвень 

10-12 Практыкум суправаджэння - як дапамагаць бліжняму?

 

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.

Рэкалекцыі адбываюцца з пятніцы па нядзелю. Пачатак: пятніца 19.00, заканчэнне: нядзеля 13.30. 

Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

 

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

+375 29 280 05 45

casimir1433@gmail.com

______________

ЯК ДА НАС ДАЕХАЦЬ:

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.

Праз тэрыторыю Навагрудскага раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Нясвіж - Навагрудак - Ліда, Баранавічы - Навагрудак - Іўе, Навагрудак - Наваельня, Навагрудак - Любча.

Найбліжэйшае чыгуначнадарожнае паведамленне знаходзіцца ў г. Баранавічы (75 км.), г. Ліда (55 км.) і в. Наваельня (40 км.)

Наш Дом Пілігрыма знаходзіцца прыблізна ў 150 км ад Мінска і столькі ж ад Гродна, у 25 км ад трасы хуткага руху М6.

 

НА АЎТАМАБІЛІ:

З МІНСКУ - па трасе хуткага руху М6: перад скрыжаваннем І'ўе, за мастом павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.

З ГРОДНА - па трасе хуткага руху М6: перад мастом каля І'ўе, павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.

 

АЎТОБУСАМ:

МІНСК  —  УСЕЛЮБ:

Па пятніцах: Мінск АВ "Цэнтральны" - Ўселюб (адпраўленне 19:40 - прыбыццё 22:57)

НАВАГРУДАК —  УСЕЛЮБ:

Па пятніцах:

Навагрудак АВ – Мінск АВ- Усходні (адпраўленне 12:50)

Навагрудак АВ – Альхоўка (адпраўленне 14:30)

Навагрудак АВ – Чарэшля (адпраўленне 17:10)

Навагрудак АВ – Ляхавічы (адпраўленне 17:30)

Па суботах:

Навагрудак АВ – Любча АК (адпраўленне 07:50,16.10)

Навагрудак АВ – Атмінава (адпраўленне 14:30)

НАВАГРУДАК —  МІНСК:

Па нядзелях:  Навагрудак АВ – Мінск АВ "Усходні" (адпраўленне 11:30, 12.50, 16.20, 18.20)

НАВАГРУДАК —  ГРОДНА:

Навагрудак АВ – Гродна АВ (адпраўленне 12.30, 19.10)

ГРОДНА —  НАВАГРУДАК:

Па пятніцах і суботах:

Гродна АВ – Навагрудак АВ (адпраўленне 14:10, 14.40, 17.40, 18.40)

Гродна АВ – Карэлічы АС (адпраўленне 07:00, 07.30)

Гродна АВ – Салігорск АВ (адпраўленне 12:00)

*Сістэма продажы білетаў на аўтобусы http://ticketbus.by/

На маршрутцы ў Навагрудак*

https://alfa-bus.by/
https://novobus.by/