www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Рэкалекцыі

Рэкалекцыі

Слова “рэкалекцыі” (лац. “recollere”) азначае “збіраць зноў штосці раскінутае” альбо таксама “амаладжвацца, падбадзёрвацца”. Гэта час, калі Вы можаце прысвяціць сябе пераасэнсоўванню свайго жыцця разам з Богам - праз малітву, разважанні і духоўныя практыкі.

У нашай парафіі перыядычна праходзяць духоўныя рэкалекцыі на розную тэматыку. Мэтай рэкалекцый з'яўляецца даць больш паглыбленыя веды пілігрымам пра Бога і Яго законы, дапамагчы кожнаму знайсці надзею ў Богу, Які ёсць Любоў, і магчымасць з Ім прымірыцца праз сакрамэнт споведзі. Аснову нашых рэкалекцый складаюць: тлумачэнне і вывучэнне Святога Пісання (Бібліі), малітва сэрцам, служэнне Найсвяцейшай Панне Марыі.

Удзел у нашых рэкалекцыях пад агульнай назвай “Маё Новае Жыццё” – гэта магчымасць перамяніць сваё жыццё нанова праз Божую любоў, праз ацаленне ранаў і магчымасць назаўжды вызваліцца ад путаў граху.

Рэкалекцыі праводзіць пробашч парафіі - айцец Віталій Цыбульскі, у залежнасці ад тэмы рэкалекцый дадаткова таксама могуць быць запрошаныя іншыя святары ці сёстры законныя. Рэкалекцыі адбываюцца ў аўдыторыі “Дома Пілігрыма” і ўключаюць у сябе таксама Святую Імшу і Адарацыю, магчымасць споведзі і іншыя духоўныя практыкі. На рэкалекцыі абавязкова рэгістрацыя.

Інфармацыя аб бліжэйшых тэмах рэкалекцый будзе размешчана на гэтай старонцы. Сачыце, калі ласка, за нашымі навінамі.