Дата: 2021-04-06
Запрашаем прыняць ўдзел у рэкалекцыях «Пазнаць сябе», якія адбудуцца 17-18 красавіка 2021 г. ва Ўселюбе.
www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...
Дата: 2021-04-06
Запрашаем прыняць ўдзел у рэкалекцыях «Пазнаць сябе», якія адбудуцца 17-18 красавіка 2021 г. ва Ўселюбе.
Дата: 2021-03-05
Святога Казіміра ўшаноўваць па усёй тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага з 1613 года, таму невыпадкова, выяву святога можна сустрэць амаль у кожным беларускім касцёле. Святы Казімір таксама з’яўляецца апекуном Гродненскай дыяцэзіі. Святы Казімір (1458-1484) нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і (13 дзяцей) караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Казіміра IV Ягелончыка (дынастыя Ягелонаў). У маладым узросце каралевіч прынёс Богу пажыццёвы зарок цнатлівасці і выстаяў у сваёй пастанове да канца. Пост, Эўхарыстыя, чытанне Святога Пісання, споведзь, сціплае жыццё, самаахвяраванасць, міласэрнасць, міратворчасць, прага нябесных багаццяў, а не зямных, пашана да бацькоў, распаўсюджванне веры праз будаўніцтва касцёлаў і кляштароў на тэрыторыі ВКЛ - усё гэта было асноўным падмуркам ягонага жыцця.
Дата: 2021-02-24
Запрашаем прыняць ўдзел у рэкалекцыях «Чаму так цяжка любіць», якія адбудуцца 13-14 сакавіка 2021 г. ва Ўселюбе.
Дата: 2021-02-10
Запрашаем прыняць ўдзел у рэкалекцыях «Навучыцца прабачаць і прасіць прабачэння», якія адбудуцца 20-21 лютага 2021 г. ва Ўселюбе. Вы атрымаеце адказы на пытанні: чаму так цяжка дараваць; чаму малітвы «Ойча наш» досыць для сустрэчы з Жывым Богам і для здабыцця шляху прабачэння; чаму дар прабачэння такі важны і аб ім трэба маліцца; як прыняць і дараваць чалавеку, які прычыніў нам зло; як дараваць нашых «даўжнікоў», каб і Бог нам дараваў; як праз прабачэнне наблізіць і паскорыць навяртанне да Бога іншага чалавека; як захаваць сябе і аздаравіць свой род і нават цэлы народ праз прабачэнне; сапраўднае і несапраўднае прабачэнне; як ператварыць трагедыю ў перамогу; як нарадзіцца да Новага Жыцця!
Дата: 2021-01-21
Запрашаем прыняць ўдзел у рэкалекцыях «Навучыцца прабачаць і прасіць прабачэння», якія адбудуцца 6-7 лютага 2021 г. ва Ўселюбе.
Дата: 2020-09-16
Наш сайт і нашая дзейнасць на хвалу Божую здзяйсняецца толькі за кошт ахвяраванняў. Будзем вельмі ўдзячныя, калі Вы таксама далучыся да справы евангелізацыі і распаўсюджвання культа Маці Божай Новага Жыцця праз Вашыя ахвяраванні.
Дата: 2020-09-15
Запрашаем на марыйныя рэкалекцыі ва Ўселюб 16-18 кастрычніка 2020! Пачатак - пятніца (16.10) а 19:00, завяршэнне - у нядзелю (18.10) пасля абеда.
Дата: 2020-08-27
Касцёл св. Міхала Арханёла ў Навагрудку запрашае 25-27 верасня 2020 года на рэкалекцыі, якія будзе праводзіць а. Антанэлла Каддэду, адданы і харызматычны італьнец, які служыць сярод найбяднейшых у фавэлах (трушчобах) у Бразіліі.