www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Фотапалітыка

Фотапалітыка

АЎТАРСКІЯ ПРАВЫ:

Парафія святога Казіміра ва Ўселюбе з’яўляецца праваўладальнікам матэрыялаў, размешчаных на сайце. Матэрыялы, размешчаныя на гэтым сайце, ахоўваюцца Законам аб аўтарскім праве і сумежных правах Рэспублікі Беларусь. Любое выкарыстанне матэрыялаў сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі пры наяўнасці пісьмовай згоды аўтара з абавязковым указаннем імя аўтара.

Распаўсюджванне матэрыялаў сайта з мэтай евангелізацыі дазваляецца з абавязковай актыўнай спасылкай на наш сайт www.NatusEst.com.

ФОТА- І ВІДЭАЗДЫМКА Ў КАСЦЁЛЕ І НА ЯГО ТЭРЫТОРЫІ:

Фотаздымка і відэазапіс набажэнстваў забароненыя.

На фотаздымку і відэазапіс інтэр’ера касцёла па-за гадзінамі набажэнстваў, а таксама экстэр’ера касцёла і прылягаючай да яго тэрыторыі пілігрымы, наведвальнікі, турысты павінны атрымаць дазвол пробашча парафіі. Ужывнне ў касцёле штатываў і / альбо асвятляльнага абсталявання не дапускаецца без дазволу пробашча парафіі і спецыяльна прынятых мер бяспекі.

Для прадстаўнікоў прэсы і сродкаў масавай інфармацыі, якія хочуць фатаграфаваць, трансляваць па тэлебачанні, запісваць відэа або аўдыёзапісы падзей і мерапрыемстваў у парафіі, неабходна загадзя атрымаць пісьмовы дазвол у пробашча парафіі. Афіцыйны запрос на пісьмовы дазвол з датай і мэтай правядзення фота- і / альбо відэаздымкі можна даслаць на парафіяльны e-mail: casimir1433@gmail.com. Штатывы, асобна ўсталяваныя ліхтары і / альбо іншае фота і / альбо відэаабсталяванне могуць ствараць пагрозу бяспекі або перашкаджаць руху парафіянаў. Выкарыстанне і размяшчэнне любога такога абсталявання сродкамі масавай інфармацыі будуць падпарадкоўвацца агульным абмежаванням і абмежаванням па ўласным меркаванні пробашча парафіі. Адпаведна, калі мяркуецца выкарыстаць любое іншае абсталяванне, акрамя ручной камеры і пераноснага ліхтара, дазвол на такое выкарыстанне і меры па яго размяшчэнню павінны быць загадзя ўзгодненыя з пробашчам парафіі (мінімум за 10-14 дзён да плануемай даты правядзення фотаздымкі ці віэазапісу). Прадстаўнікі прэсы павінны забяспечыць і гарантаваць меры бяспекі для парафіян падчас правядзення фота- і / альбо відэаздымкі. Рэзультат фота- і / альбо відэаздымкі павінен быць узгоднены з пробашчам парафіі і атрымаць у яго пісьмовы дазвол на распаўсюджванне.

Тэлефон пробашча парафіі: +375(29) 28-00-545 (айцец Віталій Цыбульскі).